Спадчына: Кобрынскі райвыканкам
Чацвер, 27 Люты 2025 11:30
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Кобрынскага раёна (1940), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці
Пасля ўтварэння 4 снежня 1939 г. новых абласцей і раёнаў, якія замянілі ранейшы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі, горад Кобрын стаў цэнтрам раёна Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР«Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР». У Брэсцкай вобласці сярод іншых былі створаны Антопальскі, Дзівінскі і Кобрынскі раёны.